|
Article on other languages:
|
Бельгія - краіна ў Заходняй Еўропе.
Гісторыя БельгііГл. Гісторыя Бельгіі Палітычная структураБельгія — канстытуцыйная манархія (з пачатку існавання) і федэральная дзяржава (з 1980 году). Глава дзяржавы — кароль, у наш час — Альберт II (з 1993 года). Фактычны глава дзяржавы — прам'ер-міністр. Як правіла, прам'ер-міністрам становіцца прадстаўнік партыі, якая набрала большую колькасць галасоў на парламентскіх выбарах. Урад фармальна прызначаецца каралём. Таксама склад ураду павінен быць зацверджаны парламентам. Канстытуцыя патрабуе саблюдзення ва ўрадзе моўнага парытэту: палова міністраў павінна быць прадстаўнікамі нідэрландскамаўнай суполкі, палова — франкамоўнай. Федэральный парламент — двухпалатны. Верхняя палата парламента — сенат (нідэрл.: Senaat), ніжняя палата — комната прадстаўнікоў народу (нідэрл.: Kamer van volksvertegenwoordigers). Абедзве палаты выбіраюцца прамым усеагульным галасаваннем раз у чатыры гады. Право голасу маюць усе грамадзяне краіны, якім ёсць 18 год. У сенаце засядаюць 40 дэпутатаў, у комнаце прадстаўнікоў народу — 150 дэпутатаў. Бельгія — федэратыўная дзяржава, часам яе называюць двайной федэрацыяй таму, што Бельгія падзяляецца адначасова на тры акругі і тры моўныя суполкі. У зону адказнасці акруг уваходзіць кіраўніства мясцовай эканомікай, публічныя работы (напрыклад, дарожнае будаўніцтва), пытанні экалогіі і г. д.), у зону адказнісці моўных суполак — у першую чаргу пытанні, якія звязаны з культурай, у тым ліку адукацыя, навуковая дзейнасць і спорт. Кожная акруга і кожная моўная суполка мае свой парламент і свой урад, аднак па ўзаемнай згодзе парламент і ўрад Фламандскай акругі і Нідэрландскамоўнай суполкі былі аб'яднаны. Такім чынам у Бельгіі ёсць шэсць урадаў і шэсць парламентаў. Федэральны урад адказвае за каардынацыю дзеяннеў астатніх пяці урадаў, а таксама за пытанні агульнадзяржаўнай важнасці, такіх як: абарона, замежныя справы, агульнадзяржаўная эканамічная і манетарная палітака, пенсіі, ахова здароў'я. Бельгія ўступіла ў Еўрасаюз 25 сакавіка 1957 году. Таксама з'яўляецца членам НАТА. Адміністрацыйнае дзяленнеУ Бельгіі паралельна існуе падвойная сістэма адміністрацыйнага дзялення:
ГеаграфіяТэрыторыя Бельгіі дзеліцца на тры геаграфічных раёны: прыбярэжная раўніна (нізкая Бельгія, да 100 м над узроўнем мора) на паўночным захадзе, цэнтральнае плато (сярэдняя Бельгія, 100-200 м над узроўнем мора) і Ардэнскае ўзвышша на паўднёвым усходзе (высокая Бельгія, 200-500 м над узроўнем мора). Нізкая Бельгія - гэта збольшага пяшчаныя выдмы і польдэры. Польдэрами завуцца нізінныя ўчасткі зямлі (не абавязкова ніжэй узроўня мора), што знаходзяцца пад пагрозай затаплення і абароненыя ад паводак дамбамі, або, далей ад мора, палямі з асушальнымі каналамі. Польдэры адрозніваюцца ўрадлівасцю глебаў. Паміж заходнімі польдэрамі, Лісам і Шэльдай ляжыць Фламандзкая нізіна, месцамі ўзгорысты раён з пяшчанымі глебамі. За Фламандзкай нізінай размешчаная геаграфічная вобласць Кемпен. Кемпенскі ландшафт у асноўным складаецца з іглічных лясоў, лугоў і кукурузных палёў. Сярэдняя Бельгія - раён паміж Кемпенам і далінамі Самбры і Мааса. Гэта вобласць гліняных раўнінаў, якія паступова падвышаюцца пры руху ў бок Самбры і Мааса. Тут - самыя ўрадлівыя глебы Б. У звязку з развітой урбанізацыяй гэтага раёну натуральныя ландшафты рэдкія, аднак на поўдзень ад Бруселя дагэтуль захаваўся букавы лес плошчай у пяць тысячаў га(нідэрл. Zoniënwoud, фр. Fôret de Soignes). Да сярэдняй Б. належыць тэрыторыя правінцыі Эно і геаграфічнай вобласці нідэрл. Haspengouw, фр. La Hesbaye (поўдзень правінцыі Лімбург і поўнач правінцыі Льеж). Гэтыя ўрадлівыя землі ў асноўным занятыя ральлямі і лугамі, паміж якімі ляжаць вялікія сельскія сядзібы. Высокая Бельгія адрозніваецца нізкай шчыльнасцю насельніцтва і багаццем лясоў. З-за гарыстага рэльефу сельская гаспадарка тут не разьвітая, затое гэты рэгіён прыцягвае шматлікіх турыстаў. Высокая Б. пачынаецца на поўдзень ад далінаў рэк Самбра і Маас. Адразу за далінамі гэтых рэк пачынаецца геаграфічная вобласць Кандроз (фр. Condroz) - нізкія халмы вышынёй у 200-300 метраў. Да гэтай вобласці адносяцца часткі правінцыяў Эно, Льеж і Намюр. Далей размешчаныяя Ардэны - высокія халмы (або нават нізкія горы). Ардэны ў асноўным пакрытыя лесам, а серпантынныя дарогі звязваюць паміж сабой невялікія вёсачкі, жыхары якіх дагэтуль карыстаюцца валонскай гаворкай. Самы высокі пункт Ардэнаў (і ўсёй Бельгіі) - гара Батранж фр. Botrange, 694 м над узроўнем мора). ЭканомікаБельгія ўваходзіць у Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця(АЭСР) (Organization for Economic Co-operation and Development - OECD), у Еўрапейскі саюз(ЕС), краіна стала першым членам Еўрапейскага валютнага саюза ў 1999. Аснова эканомікі Б. - сфера паслугаў (перадусім транспарт і гандаль) і прамысловасць. Вытворчасць сталі, цэменту і хімічных прадуктаў сканцэнтраваная ў даліне рэк Самбра і Маас. Найбуйнейшыя прамысловыя месты - Монс, Шарлеруа, Намюр і Льеж. Раней у гэтым раёне таксама вялася здабыча вугля, але ў 1980-е апошнія шахты былі зачыненыя. Цэнтр сталёвай прамысловасці - Льеж. Прадукцыя хімічнай прамысловасці - угнаенні, фарбавальнікі, фармацэўтычныя рэчывы, а таксама розныя пластмасы. Цэнтар нафтахімічнай прамысловасці размешчаны ў Антверпене, у Бруселі размяшчаецца штаб-кватэра буйнай хімічнай і фармацэўтычнай кампаніі Solvay. Тэкстыльная прамысловасць уключае перапрацоўку бавоўны, льна, поўсці, сінтэтычных тканінаў. Адзін з важнейшых відаў прадукцыі тэкстыльнай прамысловасці - дываны і коўдры. Галоўныя цэнтры тэкстыльнай прамысловасці - Гент, Кортрэйк, Турнэ, Верв'е. Брусель, Бруге і Мехелен вядомыя як старадаўнія цэнтры вытворчасці карунак. Іншыя галіны прамысловасці - апрацоўка дыяментаў (перадусім у Антверпене), вытворчасць цэменту і шкла, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць. Маецца некалькі аўтамабільных прадпрыемстваў. Эканоміка Б. моцна арыентаваная на міжнародны рынак. Асноўныя імпартныя тавары - прадукты сілкавання, машыны, неапрацаваныя дыяменты, нафта і нафтапрадукты, прадукты хімічнай прамысловасці, адзежа і тэкстыль. Асноўныя экспартныя тавары - аўтамабілі, прадукты сілкавання, жалеза і сталь, апрацаваныя дыяменты, тэкстыль, пластмасы, нафтапрадукты і каляровыя металы. У 1970 - 1980 гады эканамічны цэнтар краіны перамясціўся з Валоніі у Фландрыю. Гэта звязана з заняпадам традыцыйных галінаў эканомікі Валоніі - здабычы вугля і чорнай металургіі. У цяперашні час здабыча вугля спыненая зусім, металургія ж застаецца важнай галіной эканомікі, хоць яе значэнне моцна зменшылася. Цяпер эканоміка Фландрыі атрымлівае больш інвестыцыяў. У Фландрыі вялікая ўвага надаецца прыкладным навуковым даследаванням. Узровень беспрацоўя ў Валоніі у два разу вышэй, чым у Фландрыі. Асноўная галіна энергетыкі - атамная. У Б. маецца дзве АЭС, адна непадалёк ад Антверпена, другая - ў раёне Юі. Цяпер 75 % электраэнергіі ў краіне вырабляецца на АЭС. Б. валодае развітой транспартнай сістэмай. Антверпенскі порт - другі па велічыні порт у Еўропе. Таксама добра развіты ўнутраны транспарт. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складае менш за паўтара працэнтаў ВУП, аднак такі нізкі працэнт кажа не аб слабым развіцці сельскай гаспадаркі, а аб моцным развіцці астатніх галінаў эканомікі. Найважнейшыя расліны - пшаніца, авёс, жыта, ячмень, цукровы бурак, бульба і лён. Жывёлагадоўля - у асноўным гадоўля буйнага рагатага быдла і свінняў. З сельскай гаспадаркай цесна звязаныя такія традыцыйныя галіны харчовай прамысловасці, як броварства і вытворчасць сыру. Па дадзеных на 2006 год, прыбытак на душу насельніцтва складаў $31 800. Нягледзячы на значную долю цяжкой прамысловасці ў структуры эканомікі, сфера паслуг складала 72,5% ВУП. Сельская гаспадарка ацэнвалася толькі ў 1,4% ВУП. Навука і тэхнікаУклад Бельгіі у развіццё навукі і тэхнікі можна прасачыць на працягу ўсёй гісторыі гэтай краіны. У шаснаццатым стагоддзі ў Б працавалі такія навукоўцы, як картограф Герард Мэркатар (Gerardus Mercator), анатам Андрэас Везалі (Andreas Vesalius), траўнік Рэмберт Дадоэнс (Rembert Dodoens) і матэматык, інжынер Сымон Стэвін (Simon Stevin). У першай палове сямнаццатага стагоддзя валонскі метад вырабу прутковага жалеза распаўсюдзіўся ў Швецыі, і выкарыстоўваўся там на працягу 260 гадоў. Дынамічна развіваная шчыльная бельгійская чыгуначная сетка заахвоціла буйныя кампаніі, такія як La Brugeoise et Nivelles (цяпер BN аддзяленне Bombardier Transportation), развіваць адмысловыя новыя тэхналогіі. Эканамічна важная падземная здабыча вугля падчас Вялікай Індустрыяльнай рэвалюцыі вымагала спэцыялізаваных даследаванняў у галіне горнае справы. Канец дзевятнаццатага стагоддзя і дваццатае стагоддзе адзначыліся значнымі поспехамі Бельгіі ў прыкладнай навуцы і ў тэарэтычных фундаментальных даследаваннях. Хімік-тэхнолаг Эрнест Гастон Сольве (Ernest Solvay) і інжынер Зеноб Тэафіл Грам далі свае імёны навуковым паняткам: працэсу Сольве і дынама-машыне Грама ў 1860-х. Жоржу Леметру прыпісваецца аўтарства тэорыі пашырэння Сусвету (побач з іншымі навукоўцамі). Тры нобелеўскія прэміі па фізіялогіі і мэдыцыне былі прысуджаныя бельгійцам: Жулю Бардэ (Jules Bordet) у 1919 г. "За адкрыцці, звязаныя з імунітэтам", Карнею Хеймансу (Corneille Heymans) у 1938 г. "За адкрыццё ролі сінуснаго і аортальнага механізмаў у рэгуляцыі дыхання", Альберу Клоду, Крысціяну дэ Дзюву, Джорджу Паладзе ў 1974 г. "За адкрыцці, датычныя структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі". Бельгійскі фізікахімік Ільля Прыгожын быў намінаваны на нобелеўскую прэмію ў 1977 годзе "За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структураў". НасельніцтваНасельніцтва Бельгіі складае каля 10 584 534 грамадзян па дадзеных на студзень 2007 гада. УрбанізацыяАмаль усё насельніцтва Бэльгіі - гэта гарадзкое насельніцтва - 97% (у 2004 годзе). Бельгія адрозніваецца высокай шчыльнасцю насельніцтва (342 чалавекі на км2), саступаючы па гэтым параметры ў Еўропе толькі Нідэрландам і некаторым маленькім дзяржаўкам, такім як Манака. Самая высокая шчыльнасць насельніцтва па краіне назіраецца ў раёне, абмежаваным гарадамі Брусль-Антверпен-Гент-Левен (так званы "фламандзкі ромб", нідэрл. Vlaamse ruit). Самая нізкая шчыльнасць насельніцтва - у Ардэнскіх гарах (правінцыя Люксембург). На 2006 год Фламандзкі рэгіён меў колькасць насельніцтва каля 6 078 600 жыхароў з Антверпенам (457 749), Гентам (230 951) і Бруге (117 251), як самымі густанаселенымі гарадамі. Валонія мела колькасць насельніцтва 3 413 978 жыхароў з Шарлеруа (201 373), Льежам (185 574) і Намюром (107 178), як самымі густанаселенымі гарадамі. У Бруселі пражывае 1 018 804 жыхароў у 19 сталічных акруговых муніцыпалітэтах, два з якіх маюць больш чым 100 000 жыхароў. Узроставая структура насельніцтва Бельгіі- 0-14 гадоў: 16.9% (хлопчыкі 892,995, дзяўчынкі 855,177); - 15-64 гадоў: 65.7% (мужчыны 3,435,282, жанчыны 3,373,917); - 65 гадоў і старэй: 17.4% (мужчыны 745,178, жанчыны 1,061,839).[6] Сярэдні векАгульны паказнік: 50.0 гадоў Мужчыны: 39.6 гадоў Жанчыны: 42.1 гадоў (паказчыкі за 2006г.) Рост колькасці насельніцтваКолькасць насельніцтва з 2005 г. да 2006г. вырасла на 0,13%. Узровень нараджальнасці ў Б. складае 10,38 нараджэнняў на 1 000 грамадзянаў. На 1 000 грамадзянаў прыходзіцца 10,27 смерцяў. Чыстая міграцыя ў Б. складае 1,22 мігранта на 1 000 жыхароў (па дадзеных за 2006 г.) Сярэдняя працягласць жыццяАгульны паказьнік: 78.77 гадоў мужчыны: 75.59 гадоў жанчыны: 82.09 гадоў (па дадзеных 2006 г.) Агульны паказнік плоднасці (фертыльнасці)У сярэднім бельгійскія жанчыны маюць 1.64 дзіцяці (па дадзеных 2006 г.). Аналагічны паказнік за 1994 ацэнваўся ў 1.50 дзіцяці. Этнічны склад насельніцтваДзве галоўныя групы, што складаюць насельніцтва краіны - фламандцы (каля 60 % насельніцтва) і валоны (каля 40 % насельніцтва). Фламандцы жывуць у пяці паўночных правінцыях Б. і размаўляюць на нідэрландзкай мове і яе шматлікіх дыялектах. Валоны жывуць у пяці паўднёвых правінцыях, што складаюць Валонію, размаўляюць на францускай, валонскай і некаторых іншых мовах. Пасля незалежнасці Б. была франкаарыентаванай дзяржавай, і адзінай дзяржаўнай мовай спачатку была француская, хоць фламандцы заўсёды складалі большасць насельніцтва. Нават у Фландрыі француская доўга заставалася адзінай мовай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Пасля першай сусветнай вайны ў Бельгіі паўстаў рух за эмансіпацыю нідэрландзкамоўнага насельніцтва. Вынікам яго стала так званая "моўная звадка" (нідэрл. taalstrijd). Барацьба стала прыносіць плён ў шасцідзясятых гадах XX ст. У 1963 быў прыняты пакет законаў, што рэгламентавалі выкарыстанне моваў у афіцыйных установах. У 1967 упершыню быў зроблены афіцыйны пераклад канстытуцыі Б. на нідэрландзкую. Да 1980 абедзве галоўныя мовы краіны былі фактычна зраўняныя ў правах. З 1993 Бельгія была падзеленая на акругі, якія з'яўляюцца суб'ектамі федэрацыі. Адзінай афіцыйнай мовай на тэрыторыі Фламандзкай акругі з'яўляецца нідэрландзкая. Нягледзячы на дасягнутыя посьпехі, моўныя праблемы дагэтуль прыводзяць да эскалацыі напружанасці паміж дзвюма галоўнымі групамі насельніцтва краіны. Так, у 2005 праблема падзелу дзвюхмоўнай выбарчай акругі Брусель-Хальле-Вільвордзе ледзь не прывяла да адстаўкі ўрада і палітычнага крызысу. Найважнейшая нацыянальная меншасць Б. - немцы. Іх колькасць складае прыблізна 70 000 чалавек. Месцы кампактнага пражывання немцаў (на ўсходзе Валоніі) уваходзяць у склад нямецкамоўнай супольнасці, што маюць вялікую аўтаномію, перадусім у пытаннях культуры. Найбуйнейшыя групы мігрантаў - італьянцы, выхадцы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (былое Бельгійскае Конга), выхадцы з Турцыі, Марока і арабскіх краін. Зараз у Б. пражывае трохі больш за 100 000 выхадцаў з былога Савецкага Саюза. Самыя вялікія дыяспары чачэнцаў, армянаў, грузінаў. КультураАсаблівасцю культурнага жыцця Б. з'яўляецца адсутнасць адзінага культурнага поля. Фактычна культурнае жыццё канцэнтруецца ў межах моўных супольнасцяў. У Бельгіі няма агульнадзяржаўнага тэлебачання, газетаў і іншых сродкаў масавай інфармацыі. Таксама адсутнічаюць дзвюхмоўныя ўніверсітэты (за выключэннем Каралеўскай ваеннай школы) і буйныя навуковыя або культурныя арганізацыі. ЖывапісЯшчэ ў эпоху Рэнесансу Фландрыя праславілася сваім жывапісам (фламандзкія прымітывы). Пазней у Фландрыі жыў і працаваў Рубенс (У Б. Антверпен дагэтуль часта завуць местам Рубенса). Аднак да другой паловы XVII ст. фламандзкае мастацтва паступова прыйшло ў заняпад. Пазней у Бельгіі развіваўся жывапіс у стылях рамантызму, экспрэсіянізму і сюррэалізму. Вядомыя бельгійскія мастакі - Джэймз Энсор (экспрэсіянізм і сюррэалізм), Канстант Пермеке (экспрэсіянізм), аднак самы вядомы мастак Бельгіі - Рэне Магрыт, які лічыцца адным з найважнейшых прадстаўнікоў сюррэалізму. ЛітаратураНатуральна, у літаратуры падзел па моўным прынцыпе выяўляўся наймацней. Франкамоўная літаратура імкнецца да францускай традыцыі, што звязана ў прыватнасці з тым, што ў Б. працавалі шматлікія францускія літаратары (напрыклад Бадлер). Больш складаная сітуацыя з літаратурай Фландрыі. У XIX стагоддзі літаратура Фландрыі раскалолася на дзве плыні: прадстаўнікі адной пісалі па-француску, другой - пісалі па-нідэрландзку. Працы прадстаўнікоў першай плыні можна назваць тыпова бельгійскай літаратурай, бо з'яўленне такой літаратуры не было б магчымым ў аднамоўнай краіне. Самы вядомы твор дадзенай групы - "Легенда аб Тылі Уленшпігеле і Ламе Гудзаке", напісаная фламандцам Шарлем дэ Кастэрам. Цяпер гэтая кніга перакладзеная на мноства моваў і атрымала мянушку "Біблія Фландрыі". Аднак вялікая частка франкамоўнай фламандзкай літаратуры цяпер забытая: валонам і тым больш французам яна не цікавая, а фламандцы яе не чытаюць з-за зніжэння ўзроўню ведання францускай мовы (раней, калі француская была адзінай дзяржаўнай мовай яе веданне было неабходным; зараз жа нідэрландзкая мова роўная ў правах з францускай). Прадстаўнікі другой групы ў асноўным былі прыхільнікамі эмансіпацыі Фландрыі і часцяком былі нацыяналістамі. Самы вядомы прадстаўнік гэтай групы - паэт Гвіда Гезелле. Ён выступаў не толькі супраць францускай мовы, але і прынятага ў Нідэрландах варыянту нідэрландзкай мовы. Ягоныя вершы, напісаныя на заходнефламандзкім дыялекце, не заўсёды добра зразумелыя цяперашнім фламандцам. Некаторыя вядомыя бельгійскія паэты: Гвіда Гезельле (пісаў на фламандзкай), Эміль Верхарн (фламандзец, пісаў па-француску), Морыс Метэрлінк (фламандзец, пісаў па-француску), Пол Ван Остайен (паэт-наватар, пісаў па-нідэрландзку). АрхітэктураУ Бельгіі захавалася шмат выбітных узораў архітэктуры ад раманскага стылю (XI стагоддзе) да ар-нуво (пачатак XX ст.). Самы вядомы бельгійскі архітэктар - Віктар Хорта (1861-1947), адзін з выбітнейшых архітэктараў ар-нуво. Найбольш цікавыя ў архітэктурным дачыненні гарады: Бруге, Гент, Антверпен, Брусель, Мехелен. Бельгійская кухняБельгія славіцца сваёй кухняй. Бельгійская ежа, як і сама Бельгія, уяўляе сабой сумесь германскага і лацінскага ўплываў. Бельгійцы заслужылі рэпутацыю аматараў вафляў і смажанай бульбы. Абедзве гэтыя стравы ўзніклі ў Б. Нацыянальныя стравы: смажанае мяса з салатай і смажаныя мідыі. Брэнды бельгійскай шакаладу і шакаладных цукерак, такіх як Callebaut, Côte d'Or, Neuhaus, Leonidas, Guylian і Godiva вядомыя ва ўсім свеце. Транспарт у БельгііБельгія — краіна невялікая. Магістральная сетка з'яўляецца адной з самых шчыльных у свеце (параўнальная з Лос-Анджэлесам). У Бельгіі заахвочваецца выкарыстанне цягнікоў, бо чыгунка з'яўляецца разгалінаванай і эфектыўнай. Марскія парты: Антверпен (Antwerp) (адзін з самых вялікіх партоў свету) Бруге(Bruges (Zeebrugge)) - адзін з найбуйнейшых партоў Еўропы. Гент (Ghent) Остэнде (Ostend) Унутраныя парты: Брусель, Льеж. Узброеныя сілы БельгііУзброеныя сілы Бельгіі былі створаныя ў 1830. Цяпер іх асабовы склад налічвае каля 41 000 чалавек. Прызыўны век - 16 гадоў (2005 год). Бюджэт Узброеных сілаў — 2,7 мільярда еўра. Доля УС складае 1,3% ад ВУП Бельгіі. Міжнародныя адносіны Бельгіі25 ліпеня 1921 году — стварэнне Бельгійска-Люксембургскага эканамічнага саюзу. Дамова аб стварэнні Мытнага саюзу Бенілюкс была падпісаная 5 верасня 1944 году урадамі трох краінаў у выгнанні ў Лондане і ўступіла ў сілу ў 1948 году. Саюз праіснаваў да 1 лістапада 1960 году, калі ён быў заменены Эканамічным саюзам Бенілюкс на падставе дамовы, падпісанай у Гаазе 3 лютага 1958. 4 красавіка 1949 году Бельгія уступіла як краіна-заснавальнік у Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТО) з штаб-кватэрай у Бруселі. 18 красавіка 1951 году Бельгія разам з пяццю еўрапейскімі краінамі падпісала Дамову аб стварэнні Еўрапейскага аб’яднаньня вугля і сталі. У 1957 шэсць дзяржаў, уключаючы Бельгію, заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак), якая ў 1993 годзе была афіцыйна пераназваная ў Еўрапейскую супольнасць, і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі. Шэнгенская дамова першапачаткова была падпісаная 14 чэрвеня 1985 году пяццю еўрапейскімі дзяржавамі (Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам, Францыяй, Германіей) і ўступіла ў сілу 26 сакавіка 1995. Штаб-кватэра Еўрапейскай камісіі знаходзіцца ў Бруселі. Еўрапарламэнт праводзіць пленарныя паседжанні ў Страсбургу і Бруселі. Эканамічны і сацыяльны камітэт, кансультацыйны орган ЭЗ, збіраецца раз на месяц у Бруселі. Пленарныя сесіі Камітэту Рэгіёнаў ЕС праходзяць у Бруселі 5 разоў на год. Краіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.