|
Article on other languages:
|
ВАДА́, аксід (вокіс) вадароду, грэч. hydrō, лац. aqua (H2O), найпрасцейшае ўстойлівае злучэнне вадароду з кіслародам. Старажытныя філосафы лічылі ваду адным з чатырох першасных элементаў. Такія ўяўленні існавалі і ў Сярэднявеччы. Утварэнне вады пры згаранні вадароду было даведзена Г. Кавендзішам (1781). Хімічная формула была канчаткова ўстаноўленая С. Каніцара (1860). ФізікаФізічна пры нармальных умовах: празрыстая бясколерная (у тоўстым слоі блакітная) вадкасць, без паху і смаку. Тэмпература замярзання 0°C, кіпення 100°C. Найбольшая шчыльнасць 1000 кг/м3 (пры 4°C). Распад малекул адбываецца пры 1000°C. Пры павялічэнні або памяншэнні тэмпературы ў вадкім стане шчыльнасць памяншаецца. Пры наяўнасці ў вадзе раствораных нелятучых злучэнняў (як соль ці цукар) ціск пары і тэмпература замярзання паніжаюцца, а тэмпература кіпення павышаецца. Чыстая вада слаба праводзіць электрычны ток, але робіцца добрым правадніком пры растварэнні ў ёй нават невялікіх колькасцяў іонных рэчываў. ХіміяВада мае амфатэрныя якасці (можа выступаць і як кіслата, і як аснова). Вада з'яўляецца добрым растваральнікам, асабліва для іонных сувязяў, і для многіх кавалентных злучэнняў, неметалаў, соляў, вокісаў). Актыўна рэагуе з металамі. Акісляе металы, вышэйшыя за волава ў электрахімічным радзе напружанняў, удзельнічае такім чынам у працэсах карозіі. Дзейнічае як аднаўляльнік у шэрагу біяхімічных працэсаў, у т.л. пры фотасінтэзе. Удзельнічае таксама ў рэакцыях кіслотна-асноўных, гідратацыі, гідролізу. У прыродзеНайбольш распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Агульная маса вады на планеце дасягае 1018 т, і ёю пакрытыя каля 4/5 зямной паверхні. Неабходнае рэчыва для існавання жыцця. Чалавечае цела на 2/3 складаецца з вады, пераважна з вады складаюцца шмат якія харчовыя прадукты. Прэсная вада складае каля 3% зямных запасаў, з гэтага каля 80% недаступныя для выкарыстання, бо знаходзяцца ў палярных шапках. АдметнасціАдзінае хімічнае злучэнне, якое ў прыродных умовах існуе ў трох агрэгатных станах: вадкасці, цвёрдага рэчыва (лёд) і газу (вадзянай пары). Вада мае шэраг досыць незвычайных для хімічных рэчываў асаблівасцяў, напрыклад, досыць высокія тэмпературы замярзання і кіпення, высокі каэфіцыент паверхневага нацягнення, найбольшую шчыльнасць у вадкім агрэгатным стане, большую за шчыльнасць у цвёрдым. Гэта тлумачыцца існаваннем у вадзе вадародных сувязяў, якія звязваюць малекулы між сабой як у вадкім так і ў цвёрдым станах. Вада з'яўляецца кавалентным малекулярным злучэннем.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.