Дуб

Article on other languages:

Галіна дубу

ДУБ (лац. Quercus), род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сямейства букавых.

Дрэвы вышынёй да 30-40 м, у дыяметры больш за 1 м. Лісце зубчастае або лопасцевае. Кветкі тычынкавыя ў каташках, песцікавыя - адзіночныя. Плод - жалуд.

Жыве 400-500 і больш гадоў.

На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. Дуб скальны, або сядзячакветны расце ў Белавежскай пушчы. Цвітуць у красавіку-маі, плады выспяваюць у верасні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 форм. Найбольш вядомыя: дуб паўночны, балотны, аксамітавы.

Дрэва дае каштоўную прамысловую сыравіну. Шмат якія экзэмпляры аб'яўлены помнікамі прыроды.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.